Учора на чацвярговую танцавальную вечарыну да нас завіталі абаяльныя і жвавыя артысты з народнага тэатра фальклору "Цярэшка". Дзякуючы ім мы пазнаёміліся з беларускімі народнымі танцамі і нават навучыліся іх танчыць. Дзякуем творчым гасцям за прыемныя эмоцыі і драйв па-беларуску! З нецярпеннем чакаем новых сустрэч!
