15 мая, распачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры фотакалажам “Мае бабуля і дзядуля – з іх пачалася мая сям’я!”
Сёння мы прапануем вам прадоўжыць наш сямейны “ланцужок”. падзяліцеся, калі ласка, фотаздымкамі сваіх бабуль і дзядуль, прыгадайце іх поўныя імёны і выкажыце ім словы любові!
Вы, канешне, ведаеце, што 15 мая святкуецца Дзень сям’і. Сям’я – для беларусаў заўсёды была і будзе пачаткам і працягам існасці, крыніцай шчасця. Таму наш тыдзень спявае гімн СЯМ’І.
Многія з нас, на жаль, не ведаюць, як завуць іх бабуль і дзядуль, але ж менавіта з іх пачынаецца любая сям’я. Яны, “бабулі”, “бабкі”, “ба”, “бабці”, “дзядулі”, “дзядкі”, “дзеді” (у залежнасці ад асаблівасцяў мовы, культуры і традыцый кожнай сям’і) – нашы карані, наш пачатак як знешні, так і з духоўнага гледзішча, таму не павінны сысці ў нябыт, а застацца ў нашых сэрцах і прадоўжыцца! Паглядзеўшы на іх фотаздымкі, мы прыкмячаем ў сабе іх часцінкі.
Самы час пацікавіцца гісторыяй іх жыцця і ўзгадаць тых, хто даў нам свае рысачкі, даглядаў нас, апякаў і падарыў або дорыць пяшчоту і любоў! Паўдзельнічайце ў фотакалажы, няхай ён стане знакам павагі да мінулых пакаленняў, а гісторыі з жыцця, якімі падзеляцца з вамі вашы бабулі і дзядулі, - цікавымі сямейнымі гісторыямі вашага роду!

