Установа адукацыі "Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй" займаецца падрыхтоўкай рабочых кадраў для галін сельскай гаспадаркі, транспарту, грамадскага харчавання, гандлю па кваліфікацыях: слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання, кіроўца аўтамабіля катэгорыі «С», трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, муляр, дарожны рабочы, кухар,швачка, агароднік, прадавец.
Прадастаўляюцца адукацыйныя паслугі для дарослага насельніцтва.
Арганізавана прафесійнае навучанне для навучэнцаў 10 -11 класаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў агульнаадукацыйных установах адукацыі.
Ва ўстанове адукацыі "Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй" навучаецца 246 навучэнцаў.
Адукацыйны працэс забяспечваюць больш за 40 педагагічных работнікаў.
Матэрыяльная база ўключае 27 вучэбных кабінетаў, 2 кампутарных класа, 4 майстэрні, 7 лабараторый, трэнажорная зала, стадыён, бібліятэка, актавая зала, трактородром, аўтадром, сталовую, інтэрнат, навучальная гаспадарка, пункт аховы здароўя.
У 2019 годзе ліцэй адзначыў 65-гадовы юбілей.